Чарнобыльская вёска
Белы туман па-над белай ракой…
Ноччу бяда падакралася ззаду
І пачарнеў белых вёсак спакой.
Белаая вёска. Забітыя вокны…
І журавель пахінуўся набок.
І пачарнеў белы шлях мой гаротны, -
Сэрцам каханы – забыты куток.
Край, дзе кахаў і дзе сэрцам юначым
Песень народных спазнаў хараство,
Чорнай слязою усхліпвае, плача
І адмаўляе маё з ім радство.
Узяў бы з сабою зямелькі ў мяшэчак,
Каб у дарозе пашчасціла мне.
Толькі зямлі ўздрыгануліся плечы
І прагучала пакутнае:
- Не.
1986
Свидетельство о публикации №114030803803