Памяць гiсторыi

Званамі царквы растрывожаны душы
І сэрцы людскія спяваюць не ў такт.
Над горадам памяць гісторыі кружыць
Не новым, старым нараджэннем Хрыста.

Хрыстос нарадзіўся! – спяваюць бабулі.
Хрыстос нарадзіўся! – гаворыць народ.
Хрыстос нарадзіўся! – усхліпнула куля
І моўчкі працяла салдату жывот.

А я нараджэння чакаю ў прыродзе:
У сэрцах сірочых і ў душах людзей…
Хрыстос нарадзіўся і моўчкі праходзіў
Ля вернікаў грэшных вялікіх надзей.

І толькі крыжы распасцёртаю верай
Глядзелі з даверам у велічны твар.
І боская птушка ў палёце нясмелым
Спявала ўслаўляючы Бога і Храм.
1997


Рецензии