МОЙ КРЫЖ

Нясу свой крыж пакутнаю дарогай:
Дзе быў касцёл – магутны дуб узрос.
Мы на зямлі залежныя ад Бога,
Вось толькі ён не бачыць нашых слёз.

Я шмат дарог абцасамі адмераў
І думаў лёс мяне са свету зжыў…
Мне ў цяжкі час дапамагала вера:
Абраз, малітва, споведзь і крыжы.

Яны сістэме той не паддаліся,
Баяліся іх карнікі кранаць.
Бо люд мясцовы ў той царкве маліўся,
Мог род манкуртаў словам пакараць.

О, колькі лёсаў знішчыла сістэма,
Калі круціла свой крывавы млын…
Лес анямеў ад страшных крыкаў, стрэлаў,
Дзе нішчылі вучоных маладых.

Назад да болю цяжка азірацца,
Бо там застаўся зруйнаваны свет:
І след крывавы юнака – паўстанца
І бы абрыў – паэта вечны след.

1992


Рецензии