У горадзе маiм

У горадзе маім зіма, як восень,
А ў маёй кішэні дзірак восем.
Хацеў пайсціў кіно – прамоклі боты –
Ізноў пайшлі праблемы і турботы
У горадзе маім.

У горадзе маім зіма, як восень.
А я сяджу ў кватэры на падлозе.
Гляджу тэлевізар і слухаю песні
І зноў мне спявае спявак Элвіс Прэслі
У горадзе маім.

У горадзе маім зіма,як восень,
Відаць касар сабакам сена косіць.
У горадзе маім няма спакою, -
Народ плыве па вуліцах ракою
У горадзе маім.

У горадзе маім зіма, як восень
І светлафор адбіўся на дарозе.
Ці, можа, гэта проста нашы сэрцы
Плывуць дарогай стомленай да смерці
У горадзе маім.


Рецензии