Засяванне думак

Перапоўнены вершамі сшытак,
Нібы глечык парным малаком.
Сею думкі свае, быццам жыта,
Аддаю глебе нізкі паклон.

Прарастай, Беларусь маладая,
Духам веры і воляй надзей!
Няхай жыта да неба ўзрастае,
Выспявае ў святочны свой дзень.

Жыта-жыта… Узор карпатлівы
Каласкоў на кашулі маёй…
Жыта -- вера ў жыццёвыя сілы,
У спрадвечную еднасць з зямлёй.

Чуеш, вершы ў стале вырастаюць
Васільковаю песняй надзей? --
Бо яны загартоўваюць памяць,
Што ўдыхае надзею ў людзей.

Што б рабілі мы ўсе без надзеі,
Як жылі без яе на зямлі?
Сеяць жыта ў раллю не схацелі б,
І сабраць каласкі не змаглі.
2011


Рецензии