Натхненне
Белай ноччу малююць вочы.
Снег рыпіць пад нагамі белы,
Хтосьці крочыць па ім нясмела,
Быццам верш запісаць той хоча.
Зноўку ноч рэтранслюе гукі,
Падае нам сігналы, думкі…
Яны мкнуцца да нас праз вечнасць
Белым ценем, бы Шлях той Млечны,
Што раскінуў ля зорак рукі.
А наўкол – манускрыпт Сусвету,
Атлантыды жывыя гукі:
-Уратуюць зямлю паэты,
І раскрыюць яе сакрэты
Калі ім не завязваць рукі.
2006
Свидетельство о публикации №114030803637