Белая птушка

Над зямлёй кружляла птушка белая,
Услаўляла песняй родны край -
Я зямлі сваёй да скону верная,
Ты, зямля, вясной мяне спаткай.
Адлятала лета птушкай белаю,
Крыламі кранала халады.
Праспявала птушка, што зноў вернецца
Да гнязда свайго і да вады.

Прыпеў.
Крык… Данёсся з неба птушкі крык.
Стрэл працяў паветра і крыло…
Крык…Крывёю сэрца заплыло,
Нібыта ў птушкі не было крыл.

Шлях у вырай куля перакрэсліла,
Абарвала велічны палёт.
Чалавек з ружжом смяяўся весела,
Яму радасць не крывіла рот.
І калі ад болю птушка гінула,--
Неба адлятала ад вачэй,
Новым стрэлам яе ўвысь падкінула
І палёт у вырай стаў лягчэй…

Прыпеў.
Крык… Данёсся з неба птушкі крык.
Стрэл працяў паветра і крыло…
Крык…Крывёю сэрца заплыло,
Нібыта ў птушкі не было крыл.

Я ішоў дарогаю тужліваю
І пачуў знаёмы мне матыў:
Я дамоў вярнуся хутка з выраю
І расквечу спевамі сады.
У сваё вяртанне птушка верыла,
Ды яна не думала аб тым,
Што дарога крыламі адмерана
Пераменіць песні той матыў.

Прыпеў.
Крык… Данёсся з неба птушкі крык.
Стрэл працяў паветра і крыло…
Крык…Крывёю сэрца заплыло,
Нібыта ў птушкі не было крыл.


Рецензии