Дурман

Нібы ў раю, а мо ў дурмане,
Мяне сягае позірк твой?..
Што гэта ёсць, - любоў, каханне,
Ці, можа, штосьці з галавой?..
А можа гэта Бог даў чары,
Зачаравала каб мяне,
Каб аб табе адной я марыў,
Маліў: "Хай зло цябе міне!"
Бо сілы ўсе, якія маю,
І годы ўсе, што пажыву -
Адну цябе я ў снах жадаю!
А  яшчэ болей- наяву!


Рецензии