Андрэю Федарэнку

пісьменніку, сябру, аднадумцу

Скажы, Андрэй, каму патрэбна проза? --
Калі ўспрымаць жыццё штодня цвяроза,
Скажу табе, што проза – драбяза:
Расінка на траве, дажджу сляза.

Скажы, Андрэй, каму патрэбна слава? --
Яна бурліць нібы ў вулкане лава.
Ці засціць вочы, ці жыццё ламае, --
Другога ў слове "проза" не бывае.

Сягоння творцы – жабракі, ізгоі…
Мы маем веру, ды не маем волі,
Бо д'ябал правіць баль па ўсёй планеце:
Мы пішам, а ў кішэнях свішча вецер.

Навошта нам, сябрук, такая слава,
Калі яна нам ручнікоў не слала,
Калі яна нам не давала хлеба,
Зламала лёс… І ты пра гэта ведаў,

Калі ствараў сваю ад болю “Бляху”,
Паклаўшы сілы з розумам на плаху
Атрутных дзён, што сталі забыццём,
Куды мы ўсе манкуртамі ідзём.

Сказаў як на духу: праўдзіва, шчыра,
Ды не ўспрымае словаў тых Айчына.
Яна -- бы конь пад шпорамі загнаны,
Не чуе боль, хоць і баляць ёй раны.


Рецензии