СУМ

Што за сум такі,
Што за сум
У вачах сваіх я нясу?
Мне б пазбавіцца ад яго,
Каб ад сэрца ўсё адлягло.

А яно ўсё мацней баліць
І не хоча той сум забыць,
Бо прыцягвае вершы сум
Я ж яго на руках нясу

Па лугах, па дарозе дзён,
Дзе жыццё ручаём бяжыць,
Як сябры мы удвух ідзём,
Бо без суму навошта жыць.
2008


Рецензии