Памяцi сяброу
Нібыта ў дзень атакі на вайне.
Яны сыноў і дочак не народзяць,
І ад таго балюча мне ўдвайне.
Сябры мае, паэты дарагія,
Навошта пакідаеце мяне?
Вы ж ведалі – паэзія не гіне,
А гіне той, хто гіне на вайне.
Няўжо туга параніла вам сэрцы,
Ці выбух той Чарнобыля ўначы?
Не бачу ў смерці вымярэння сэнсу,
Бо для жыцця ёсць шмат другіх прычын.
Хаця яно такое, што памерці
Было б сягоння удвая лягчэй.
Складаней жыць, супраціўляцца смерці,
Шукаць святло сярод сляпых начэй.
Каб вера зноў вярталася да верных,
Я глыбу вершаў ўшчэнт перавярну.
І выберу адзін, бы злітак мерны,
Каб ён не клаў паэтаў у труну.
Свидетельство о публикации №114030704070