Багаслауляю летнi вечар

Багаслаўляю летні вечар
І медуніцы хмельны пах.
Багаслаўляю ту сустрэчу
З празнаннем першым на губах.

Ах, як было тады нам светла,
Як хораша дваім было!
Ты пахла зоркамі і ветрам,
Няўжо каханне адцвіло?

Ды веру я – так не бывае.
На ўсё кладзе адбітак час.
Тваю касу я ўспамінаю,
І танец лёсу – белы вальс.

Калі бываю ў тых мясцінах,
Не-не, ды сэрца ўстрапяне….
І позірк твой усмешкай мілай
Ляціць, бы птушка, да мяне.
1988


Рецензии