Цыганii
На Сусветнай круціцца асі.
Ёй спыніцца нельга на гадзіну,
Ты яе аб гэтым не прасі.
Задрыжыць паветра галасамі,
Адгукнецца ў лузе росным конь…
Нібы здань вякоў агонь гайсае –
Несуцешны будучыні боль.
Ты мяне пакліч з сабою разам
Млечны Шлях і трэск кастра ў начы…
Ўецца дым крыштальнай, белай вазай
Сярод вечных кветак – аблачын.
У цыган адзіны шлях – дарога
І начнога неба хараство.
І кібітка дадзеная Богам,
І начлег у полі ля кастроў.
Мне б прысесці з імі на хвіліну,
Пад гітару песню заспяваць.
Я без волі, без дарогі гіну…
Гэй, рамалэ! – дайце ж мне пайграць.
1990
Свидетельство о публикации №114030704006