Маё жыццё

Маё жыццё – ружовы цвет
У кроплях ранішняй расы.
Гадоў прывабны сілуэт –
Зялёных лісцяў кутасы.

Мяне выпешчвалі дажджы
І мілаваў усмешкай лёс.
Я музаю зямною жыў
І з песняю пчалінай рос.

Вясна – паэзія жыцця.
Яна жанчына і мастак.
А мы вясны тае працяг,
Бо ўсе жывем ад пачуцця
Душы ружовага мастка.
1987


Рецензии