Восень плача дажджамi
Сэрца сумам гняце,
Восень хоча разжаліць
Плачам месяца цень.
Млечны Шлях занядбалы
Кліча ў роздум вякі.
Восень грае ў цымбалы,
Вяжа з лісцяў вянкі.
На дарозе адчаю
Я знаходжу сляды.
Восень плача дажджамі
І брыдзе праз гады,
Нібы тая жанчына,
Што згубіла дзяцей
І свой лёс заручыла
З успамінам надзей.
Вецер песціць ёй косы
І заглядвае ў твар.
Шлях у восені босы –
Шлях няздзейсненых мар...
1991
Свидетельство о публикации №114030703901