МОВЕ

Вырастала маладой атавай,
Абмывалася халоднай расою
Мова мая.
Гэта яе смачна елі
З хлебам і солю
І дзякавалі.
Бо толькі моваю можна адужаць
Чэрствасць і пошасць,
Хамства і безкультур'е.
І пакуль наліваецца колас
Сакавітасцю сонца і глебы –
Мова – мой дужы голас,
Голас зямной патрэбы.
1985


Рецензии