Цень Хрыста
І замоліць свае грахі.
Хтосьці ў веры шукае шанц,
Каб убачыць Хрыста другім.
Прыцягненне магічных слоў.
Прыцягненне людской душы.
Прыцягненне апошніх сноў,
Дзе калісьці хадзіў і жыў.
І ніхто не паставіў крыж,
Бо душа адляцела ў рай.
Цвік гарачы ў руках застыў.
З неба чорнага падаў град.
Позна людзі спазналі грэх
І крычалі: ”Ён - Бог! Ён –Бог!”
Толькі Юды вар’яцкі смех
Ад крыжа пахіснуўся ў бок.
І здавалася – згінуў дзень
І паранены змрок настаў,
Толькі крочыў па свеце цень –
Цень Хрыста.
Свидетельство о публикации №114030703844