Гаварыла мацi сыну
-- Не хадзі ў салдаты.
Забярэ вайна ў магілу,
Не прыдзеш дахаты.
Не паслухаўся ён маці,
Ды й не развітаўся.
Пайшоў з катам ваяваці,
На вайне й застаўся.
Плача маці ўдзень і ўночы:
Мой сыночак, дзе ты?
Спусташылі слёзы вочы,
Адабралі леты.
Дзе цяпер твая магілка.
Дзе яе шукаці?
Быў сынок –- няма асілка,
Апусцела ў хаце.
За другога выйшла жонка,
Ды й за ухажора.
Ой цвіце рабіна гронкай, –-
Адцвіце не скора.
1987
Свидетельство о публикации №114030703827