Мамiна калыханка

Спявала мама калыханку:
Баю, люлі.
Вачэй не зводзіла да ранку,
 - Дзіцятка, спі.
Ад нарачанскіх срэбных хваляў,
Ад шэпту ніў,
Твой сон асвечаны ўзлятае,
Дзіцятка, спі.
Табе прысніцца срэбны вершнік:
Баю, люлі.
І Еўфрасінні крыж бязгрэшны,
Дзіцятка, спі.
Ты мужнасць вершніка спазнаеш,
Як падрасцеш.
Ён сны твае засцерагае
Ад лютых сеч.
Спявала мама калыханку:
Баю, люлі.
Вачэй не зводзіла да ранку,
Дзіцятка, спі. 


Рецензии