Святар

Мяне хрысцілі не ў царкве, а ў роднай хаце.
Апоўначы святар у дом прыйшоў.
Быў хросным бацька мой, а хроснай-маці.
На небе месяц крыжам узыйшоў.

Быў час такі, калі святая вера
Была раскрыжавана на крыжы.
Вось крыжык твой!-насі яго, Валера,-
Сказаў святар, каб я з малітвай жыў.

Мой бацька быў звычайным камуністам.
Плаціў узносы з кожнага рубля.
Ды толькі ён не верыў атэістам,
Не верыў тым, хто Бога ў думках кляў.

Бо ўсе яны жылі пад абразамі,
Што адмаўлялі чалавечы род.
Па Дарвіну нас з малпамі звязалі,
А ўсё было якраз наадварот.

На адмаўленні не ўзгадуеш веру,
Бо яго сутнасць разбурае Свет.
Я словам святара тады паверыў
І крыжык той збярог мяне ад бед...
2014


Рецензии