Нiчога не кажыце усё пустое
мне – шчасця хочацца. –
ну, – хоць у гэты дзень.
Не разумею, – што ж гэта такое,
што – Бог Усявышні –
нас не даглядзеў?
Чаму ж павінны ўсе ныраць у тунэлі?
І што з таго – шукаць тае святло? –
Калі хістаюцца старэнькія арэлі(?)
І пахілілася дзіравае жытло(?)
А мы надзею песцілі… чакалі…
гукалі лепшай долі і жыцця…
І думалі, – што раптам напаткае…
І мы паўстанем – з цемры небыцця.
Нічога не кажыце… – ўсё пустое…
мне – шчасця хочацца, –
ну, – хоць у гэты дзень.
Мне адкажыце, – што ж гэта такое?..
Дзе чалавек згубіў свой зрок?..
Што праглядзеў?..
Свидетельство о публикации №114030703530