Бабулi Надзеi

Бабуля мая Надзея
Прала кудзелю ў нядзелю.
Пальцамі нітку зьвівала,
Песні пра долю сьпявала.

Доля, сялянская доля -
Праца ля хаты і ў полі.
Неба ад працы той стогне -
Рукі ж не ведаюць стомы.

Дзівіцца сонца з бабулі-
Колькі ж ёй трэба цыбулі?
Вецер у вочы дзьме коса -
Колькі патрэбна ёй проса?

Ціха шапочуць ёй свечкі:
Досыць стаяць каля печкі!
І толькі старая кароўка
Вітае бабулю з даёнкай,

Бо ведае, што без надою
Не будзе ў бабулі спакою:
Заплачуць галодныя ўнукі -
А як жа пабраць іх на рукі,

Калі тыя рукі ад працы
Не могуць за ноч распрастацца.
Доля, сялянская доля -
Праца ля хаты і ў полі.
2014


Рецензии