Мара паэта

Я ў неба прашу: дай мне крышку свабоды;
Мараў узнёслых, ліхіх...
Вершаў чуллівых, думак народных,
Што ўюцца, бы дым з-пад страхі.

Мне не патрэбны замежныя песні --
Мне дастаткова сваіх:
Тых, што спяваюць шпакі напрадвесні,
Каб мы ўлюбляліся ў іх.

Каб шанавалі свой край беларускі --
Мову, звычаі яго...
То, што арнаментам вышыта вузкім --
Кодам у сэрцы лягло.

Дзе ты, кашуля? - жыцця вышыванка! --
Вобраз надзеяў і кроз...
Ці не цябе апранаў хлопец Янка
Свой выбіраючы лёс?

Ёсць на кашулі арнамент свабоды --
Вобраз Айчыны маёй;
Позірк матулі, дзядоў маіх подых,
Жаўранка спеў над зямлёй.

 


Рецензии