Радзiма мая

Радзіма мая! - Я цябе абдымаю,
Табе паўтараю: люблю
Вёскі твае ў белым вэлюме мая,
Дзе песцяць пялёсткі зямлю.

Радзіма мая! - надзей тваіх слодыч
Натхненнем у вершах жыве.
Неба твайго аксамітныя зводы
З вышыняў глядзяць на мяне.

Радзіма мая!- твае белыя рэчкі
Вытканы, бы ручнікі:
Лотаць, лілеі - зіхцяць нібы свечкі
Ля кожнай тваёй ракі.

Радзіма мая! Як мне крыўдна парою,
Што лёс абдзяліў твой народ
Мовай, што сокам цячэ пад карою,
Ці ты гэтак робіш знарок?

Радзіма мая! Дзе б ні быў, я - з табою
Думкамі буду брыняць.
Мову тваю пранясу я з сабою,
Каб ёю нашчадкаў абняць.
2014


Рецензии