КУЛЯ

Куля... Ляцела куля --
У снайпера добры зрок.
Што цяпер скажа матуля? --
Забіты яе сынок.

Снайпер не скажа праўды.
Не скажа яе вайна.
Кулям забойцы рады,
Бо куля заб'е й слана.

Людзі! - спыніце войны! -
Зрабіце адчайны крок
Насустрач памкненням вольным,
Каб снайпер не ўзвёў курок.

Душы... Ратуйце душы --
Не позна яшчэ пачаць
З куляў каваць тых ружы,
Каб зброя магла маўчаць.


Рецензии