Графаману на заметку

Можна грукаць сабе ў грудзі
І казаць, што ты – паэт…
Ды ад гэтага не будзе
Лепшым стомлены куплет.

Бо паэтам нарадзіцца –
Шанц адзіны на мільён.
Можна вершам заразіцца
І пісаць, бы паштальён.

Толькі ведай – тыя вершы
Да нябёсаў не ўзляцяць.
Пабрыдуць па Свеце пешшу,
Будуць плакаць, бы дзіця.

Калі косіш пад паэта –
Лепш ідзі траву касіць,
Бо свой лёс зламаеш гэтак –
Будзеш ноччу галасіць.


Рецензии