Сабачы лёс
Прыкаваны на ланцуг.
Ні пабегаць,
Ні пагаўкаць
Сярод сябраў - валацуг.
Ён прывязаны ля хаты
Пільнаваць жытло людзей.
Паліць сонца – не да жартаў,
Будзь пракляты гэты дзень.
Стаў ланцуг агнём гарачым –
Скварыць шыю, смаліць поўсць.
Мабыць, лёс такі сабачы –
Спаганяць на людзях злосць.
Ён журбы глытае слёзы,
Каб спякоту перажыць.
А ў людзей сабачы розум
Ланцугом надзей дрыжыць.
Свидетельство о публикации №114030702868