Беларусам

Гэй, беларусы,
Годзе вам спаці,
Жыць батракамі
Ў бацькавай хаце.
Сонца ўзыходзіць новае долі –
Сонца збавення,
Сонца Пагоні.

Чуеце тупат -
Гэта не сненне.
Кіньце ў раллю веснавую насенне,
Каб зарунелі пад сонцам палеткі,
Каб не батрачылі вашыя дзеткі.

Крочце наперад адной талакою,
Так, як ручай,
Што з'яднаўся з ракою.
Мову нясіце,
Бы крыж Еўфрасінні,
Досыць галечы,
Хопіць насілля!

Вы, што згубілі сябе
Разам з мовай,
Моўчкі пайшлі за мяжу біць паклоны? –
Толькі не стане народ на калені,
Бо ёсць Надзея, Пагоня, Збавенне.


Рецензии