Бэз задымiцца сiнявой...
Давай паверым, сябра мой,
Што думак нашых зацямненне
Сышло ў былое за зімой!
Давай паверым сябра, ў гэта,
Што будзе ўсё, як на паказ,
Што прыйдзе з сонейкам к нам лета,
А з ім факстрот і твіст,і джаз.
Засвецяць свечкамі каштаны,
Бэз задыміцца сінявой
І ноч усю, табою п'яны,
Бадзяцца буду сам не свой!
Свидетельство о публикации №114030711602