Бо душа жыць бяз мары ня зможа!

Сілай думкі сваёй
Ты узносіш мяне
Ў высокае зорнае неба.
Там з табой удваіх
Доля нас не міне,
Бо нам многа зрабіць яшчэ трэба!

Толькі ты не ўцякай,
Не бяжы нікуды,
Бо нідзе нам не будзе спакою.
Здайся лепш! Пачакай!
Хай праходзяць гады,
Ды сутрэнемся ўсё-ткі с табою!

Я шаную цябе,
Як шануе вясна
Дрэвы й краскі, што ўдзень расцвітаюць.
Ты - мне шчасце ў журбе,
Табе - думка адна,
З якой родныя сэрцы страчаюць!

Будзем марыць далей,
І каменты пісаць,
І чакаць, можа Бог нам паможа!
З марай жыць весялей,
З ёй лягчэй засынаць,
Бо душа жыць без мары не зможа!


Рецензии