Аб вечным

Я хацеў бы памерці на вольнай зямлі
Ў час вясенніх дажджоў, час цвіцення,
Каб пялёсткі натхнёны мой след замялі,
Каб накрылі труну сваім ценем.

Я хацеў бы памерці на роднай зямлі,
Што хадзьбою ў дарозе адмерыў.
Дзе калоссем святла жыццявеюць палі,
Усяляюць надзею і веру.

Я хацеў бы памерці на белай зямлі,
Пад тым небам, што бачыў вачыма.
Каб мяне жаўрукі ў доўгі шлях правялі,
Той, адкуль прыляцець немагчыма.
1996


Рецензии
Добрыя песні у Вас атрымліваюцца, Валерый! І па глыбіні сенсу, і па лёгкасці ўспрымання, і па беражлівасці да рыфмаў, і па меладычнасці.

А слова "жыццявеюць" - Ваша прыдумка, ці такое слова існавала раней?

Вось для Вас карысная спасылка: http://nn.by/?c=ar&i=124194

Хацелася б, каб Вы паўдзельнічалі і патрапілі ў дзясятку. Жадаю ўдачы!

Лаззаро   06.03.2014 21:22     Заявить о нарушении
А ці няма ў Вас кнігі вершаў? Калі не, трэба гэта тэрмінова выпраўляць. :-)))

Лаззаро   06.03.2014 21:23   Заявить о нарушении