***

Я закутаю сэрца ў тваю цеплыню
І пайду па дарозе халодных сумётаў
Пакланіцца прыгожаму, светламу дню,
Што кладзецца ля ног здзірванелай самотай.

Яшчэ ўчора гулялі па парку з табой,
Яшчэ ўчора былі, бы вясна, маладыя.
А сягоння каханне, бы снежны сувой
На рыпучых арэлях усмешкай застыне.

Толькі мне не забыць тых чароўных начэй,
Тых вачэй, што кахаць і любіць абяцалі.
Ты пайшла, але сэрцу не стала лягчэй.
Ты пайшла - толькі думкам не спіцца начамі.
1986


Рецензии