На мiнскiх вулiцах

На мінскіх вуліцах старых
Маўкліва свецяць ліхтары.
Тут позірк даўняе пары
Заваражыў усе дамы.

Мелодыю забытых дзён
Пяе стары, руплівы звон.
І рэха гулкае – бом, бом
Тут залятае ў кожны дом.

І ад таго душы лягчэй,
Што з ім жыццё бруіць, цячэ…
Што падае надзею звон,
Што не маўчыць, спявае ён.

Я запрашаю ўсіх гасцей,
Вы прыязджайце ў Мінск часцей.
Тут думкам зробіцца чысцей
На ўсе гады, на кожны дзень.
1984


Рецензии