Народзiны творцы
Бы на могліцах ветхіх крыжы.
Бы халодныя, хліпкія вёсны,
Што ляглі вастрынёй на нажы.
Нараджаюцца з болем паэты.
Хіба дадзена боль зразумець
Тым, хто дыхае свежым паветрам,
Ці спакусныя яблыкі есць?
Ах, як лёгка спатоліць жаданні!
А паэзія – гэта ж турма.
Сёння пішаш, а заўтра наранні
Верш хаваеш за краты стала.
Кажуць, трэба радкам адляжацца –
Зразумелы мне гэты падтэкст…
Вершы могуць ажыць і памяцца,
Асабліва калі ўсе пра сэкс.
Вершы могуць памерці з гадамі,
Не пабачыць жыцця і святла.
Што тады гаварыць аб Адаме,
Ці пра крыж, што свяціў мне святар?
Свидетельство о публикации №114030604867
Самае каштоўнае тое, што ўсе Вашы вершы (нават і сур"ёзныя, і сумныя) -- светлыя.
Лаззаро 07.03.2014 09:51 Заявить о нарушении