Яшчэ плакаць не звыклiся вочы

Яшчэ плакаць не звыкліся вочы
І балець не даўмелася сэрца,
Яшчэ дзень пераменіцца тройчы
ў вечным пошуку веры і сэнсу.

Апакаліпсіс… Што ў ім такога?
Хто складаў гэты твор на зямлі?
А я веру, што верш той ад Бога,
Ад душы, што ў яго мы ўзялі.

І таму, не шкадуючы словаў,
З гліны думак я вершы ляплю,
Каб гучала, бы звон, мая мова,
Каб ачысціла вера зямлю.

Аддаю свае думкі прыродзе –
Прарастай маё спелае слова:
У раллі, у вяках, у народзе
Абуджай вольны дух спеўным звонам.


Рецензии