Мой маладзiк

Мой маладзік
Узыдзе порсткай поўняй
І паплыве, бы човен, над зямлёй.
Камусьці здасца
Вобраз той
Пагоняй,
А іншым
Ён уявіцца ганнёй.
Мой Млечны Шлях
Вядзе з вараг у грэкі.
Мой кожны крок
Ляжыць праз Беларусь.
Дзе сэрца скарб –
Лясы, азёры, рэкі…
Яны тугу
З сабою забяруць.


Рецензии