Роздум
Яго народ не чуе.
Глухі народ
Або народ нямы?
Ён не жыве ў хаціне,
Не начуе,
Каторы год вяртаецца з вайны.
Яна яшчэ палае ў кожным сэрцы,
Пад новазбудаванаю страхой.
І Беларусь, нібы ў палоне немцаў,
Схатынела і стала ўся глухой.
Я ведаю – не верш мой вінаваты,
А гэта я - стаю, не бачу сам,
Як сябар мой пад кулі аўтамата
Ішоў і падаў,
Зноўку ўваскрасаў…
Ды толькі не ў жыцці,
А ў “пахаронцы”,
Якую нёс у вёску паштальён.
А я ўсё па старой той завядзёнцы
Крычу яму, але не чуе ён.
Свидетельство о публикации №114030604728