Лясун

Лясун гайдаецца на дрэве
І пасміхаецца з людзей.
Ён пры жыцці не спіць, не дрэмле,
Таму згубіў уласны цень.

Яго завабіш толькі свістам.
Тады ён вылезе на пень,
Зацягне песню і ўрачыста
Адзначыць свой вясельны дзень.

Малыя дзіці - лесуняты,
Пастануць дружна ў карагод,
А лесуніхі з траў і мяты
Пачнуць варыць чароўны мёд.

І бор абудзіцца ад спеву
Ляснога хору лясуноў,
Што водзяць нас па лесе смела,
Не хочуць адпускаць дамоў.

Для нас бяда, а ім - пацеха
Старога дзядзьку палякаць,
Што назбіраў грыбоў з паўмеха
І ў лесе тым пачаў блукаць.


Рецензии