Як жанiуся наш Парфён
Хахатала вёска.
Свацця п'яная, а свёкр
Б'е нявестку розкай.
І крычыць, нібы вар’ят:
- Што ж ты нарабіла? –
Ад такой нявесткі я
Патраплю ў магілу.
Закурыла за сталом,
Пачала сварыцца.
Запівае дым віном
Дзеўка - маладзіца.
Не, такой брыдоты ў дом
Я не дам прывесці.
Ухапіўся свёкр за кол,
Прэч! – крычыць нявесце.
А жаніх – цяля-цялём,
Збіўся з панталыку:
Абдымаецца з канём
І не вяжа лыка.
Насмяяўся я ў той дзень –
Што ахрыпла горла.
Калі п'еш – пі пакрысе
І закусвай добра.
Свидетельство о публикации №114030604639