***
Трымалі пчол заўжды.
Як кажуць часта людзі:
Без пчол жыццё не мёд,
Без іх сям'і не будзе,
Не ўродзіць агарод.
Навуку я засвоіў,
Ды ёсць адна бяда –-
Не хочуць на балконе
Яны збіраць нектар.
А людзі мкнуць у горад
Пчалінаю сям'ёй.
Ой, будзе ў вуллях голад,
Ой, будзе неспакой!
Штогод знікаюць пчолы,
Губляюцца раі.
Няма пчалінай мовы,
Няма у пчол сям'і.
Калоды, што на дрэвах,
Забыліся пра мёд…
Разбуранае Крэва --
На сценах стыгне лёд.
Свидетельство о публикации №114030604603