***

Ненавіджу здраду, пошасць, хамства,
Пляткароў, злачынцаў, ашуканцаў
І жанчын, што зарабляюць целам,
Ненавіджу, як і ўсю сістэму.

Я такі… Зламаць мяне не проста.
Не глядзі, што невысокі ростам –
Ёсць яшчэ ў душы чысьцільні месца,
А ці ёсць у вас яна ля сэрца?

Выракі зямлі сваёй, айчыны,
Што ж вы паціскаеце плячыма? –
Паглядзіце, гэта ж вашы дзеці
Крочаць цыганамі па планеце.

- Дзеці, а ці ёсць у вас Айчына?
Паглядзяць галоднымі вачыма
І далей пакрочаць небаракі
ў брудныя падвалы і баракі.

Мары ў іх цяпер зусім другія.
Ім патрэбна іншая святыня.
Іх цікавяць іншыя паняцці,
Што ім да Радзімы ці да маці.
1994


Рецензии