Плачка

Я не маю Радзімы,
А тая што ёсць – мне чужая:
Нібы маці другая
Любоўю сваёй пагарджае.

Я не маю надзеі, -
Яна бы вар’ятка сляпая:
Ці варожыць на зеллі,
Ці рукамі паветра хапае.

Незнаходзячы выйсця
Блукае па свеце жабрачкай.
Мела гонар калісьці,
А сёння - гаротная Плачка.

Я не бачу дарогі,
Дзе крочыць народ талакою.
То Расеі астрогі
Зрабілі краіну такою.

Самых смелых – за краты,
Каб шлях да Радзімы забылі.
Забівалі нас каты,
Каб ваўкі ў нашых пушчах завылі.

Каб літвінамі звацца
Ніхто з самых адважных не здужаў.
Зруйнавалі палацы
І ў душах пасеялі сцюжу.

Адсякалі галовы
Святарам у царкве уніяцкай,
Каб не ведалі мовы,
Каб забыліся славы ваярскай.

Адабралі святыні,
Бо без іх мы – шчаняты сляпыя.
Няхай кроў іх застыне
І ваўчыхай зямля іх завые.
1993


Рецензии