Боль сэрца

Праняслося жыццё навальніцаю,
Праляцела угрунь, неспадзеў.
Я сябе разлучыў з той крыніцаю
На якую ў дзяцінстве глядзеў.

Успаміны, бы птушкі імклівыя
Ў маім сэрцы трапечуць крылом.
Як жывеш, мая любая, мілая,
Чаго ходзіш з адкрытым чалом?

Сваю голаву нізка так звесіла,
Не ўсміхаешся мне, як раней…
Хіба жыць стала сумна, нявесела
І твой боль што ні год, то мацней.

У руках тваіх крыж пазалочаны,
І сама ты ляжыш на крыжы.
Болем сэрца тваё заклапочана.
Не кажы мне пра лёс, не кажы.

Я без словаў цудоўна ўсё ведаю –
Доўга нам да свядомасці йсці,
Прадавацца душою і вераю,
Каб сваю незалежнасць знайсці.


Рецензии