Кругi жыцця
Гучыць, бы голас твой, надрыўна.
За сонцам рухаецца цень,
Каб зданню зрынуцца з абрыва.
Малюе час свае кругі,
Малюе цыклы ў іншасвеце,
Каб перадаць жыццё другім,
Хто ў вершах рух кругоў прыкмеціў.
Хто абыйшоў кругамі лёс,
Той зразумее круг Айчыны,
Якім ідзе яна да кроз
З цяжкою думай за плячыма.
Яе кругі куды сталей,
Чым тыя, што малюе дрэва
За час кароткі на ствале
Сваіх жыццёвых пераменаў.
І дзесьці там, ля тых кругоў -
Мой лёс імклівы, чалавечы,
Бы след ад леташніх стагоў,
Ляжыць і думае аб вечным.
Свидетельство о публикации №114030604498