Чорны смутак Нямiгi

Пяцьдзесят тры труны
Белай квецені, чорнага смутку
Паплылі над зямлёй,
Паплылі на руках у нябыт.
На Нямізе старой
Долу падаюць кветкі ціхутка –
Яны сведкі таго,
Што той дзень аніхто не забыў.

Анямелі званы
Светлых храмаў святое Нямігі.
Чорны колер метро
Непарадуе болей душу…
Цякуць слёзы з вачэй –
Тут ніколі не будзе адлігі.
-“Адыдзіце назад,
Не тапчыце!” – звініць увушшу.

Недапетыя песні
І мары ўзляцелі да неба.
Гэта вэлюм нявест,
А не хмары плывуць па-над Мінскам.
Слёз сваіх не шкадуй,
Калі слёзы цякуць –
Гэтак трэба.
Значыць сэрцам сваім
І душою ты з мёртвымі блізка.

Над Траецкім прадмесцем
Не Сёмуха сёння крыляе –
Пяцьдзесят тры душы…
Пазалотай пакрыты крыжы.
Тут прыцішаны час,
Замаруджаны горыччу мая.
Не кажы мне пра смерць,
Пра жыццё светлых душ раскажы.


Рецензии