Самазабойства
Жывуць у дзіўнай згодзе.
Чаму тут ёсць здзіўляцца –
Сягоння верш не ў модзе.
І красамоўства думак
Ляжыць на дне пачуццяў.
Паэт падняў свой кубак,
А ў кубку верш прачнуўся.
Ён пазіраў стамлёна,
Як тлела цыгарэта.
Там дагарала слова
На дне душы паэта.
І нейкая кабета
Крычала: “Сорам, сорам!”
Калі б я гэта ведаў -
Параніўся аб слова.
1989
Свидетельство о публикации №114030604455