Свiтанак

Сонца мячом гарачым
Кроіць на часткі хмары.
Неба ад болю плача
І пазірае нашча
На след баёў крывавых.

Вецер цалуе дрэвы.
Песціць іх стан і косы.
Бор выдзімае рэбры
І ападаюць срэбрам
З траваў хмяльныя росы.
1990


Рецензии