Радзiме

Я пакіну табе
Невялікі абрывак паперы
І адно толькі слова “кахаю” -–
Адно на дваіх.
Нельга шчасце знайсці
І кахаць без Радзімы і веры,
Цяжка долю знайсці
На чужыне без песень тваіх.
У журбе і самоце
Павольна сціскаецца сэрца.
Я не кіну цябе,
Я загіну ў адчаі з табой.
У хаціне старэнькай
Парыпваюць дзверы у сенцах –-
Калі ласка, заходзьце
Ў мой цёплы і ўтульны пакой.
Дарагія сябры, землякі,
Мне без вас адзінока.
Мне без вас не спяваць,
Не тварыць і не марыць аб тым,
Што калісьці і я
Палячу сярод белых аблокаў,
У сваё падарожжа,
Дзе час не састараць гады.
1992


Рецензии