Прыйшоу час

Прыйшоў мне час ісці далей,
А на душы -няма спакою.
Няўжо разлучаны навек?   
Мяне сагрэў ты цеплынёю,
І горка думаць мне аб тым,
Што мы не стрэнемся з табою.
Я плАчу сэрцам ад журбы 
І  так  гарую  над  бядою...


Рецензии
Рады знаемству.
Бяру у абраныя.
Заувага: няма слова "разлучусь".
Дзякуй.

Вершы   16.04.2014 08:39     Заявить о нарушении
Вельмі рада знаемству.Вялікая падзяка за заўвагу. Беларуская мова для мяне - песня,але сустракаюцца памылкі са словамі, бо не заўважаю іх часам, таму вялікае - Дзякуй Вам!

Людмила Шаблыко   16.04.2014 14:15   Заявить о нарушении
Прывітанне!
Даўно нябачыліся!))))
А што так, Сяргей Юр’евіч?
http://www.stihi.ru/2014/04/15/462
“Людзі найлепей за нашых жывуць?”
“Найлепей” ( лепей – прысл. Разм.) правільна будзе “лепш” - у вас ёсць, а слова“разлучусь” кажыце, няма?
А я сцвярджаю – ё с ц ь – як выключэнне можна ужываць, як аўтарскае скарачэнне слова “разлучуся”, напрыклад дзеля рыфмы – такое слова у беларускай мове прысутнічае – гэта… Як у рускай мове напрыклад слова “через”, можна ужыць “чрез”
Ну вы, Сяргей Юр’евіч, і фІЯлолаг!;))))

П.С.
Сяргей Юр’евіч, калі вы робіце заўвагі Аўтару адносна яго твораў, то патрэбна добра ведаць:
Па-першае – чаму пішацца так, альбо інакш слова да якога вы маеце прэтэнзіі.
Па-другое – правілы яго ўжывання, умець разбіраць сказы і г.д.
Акрамя таго, вашыя творы проста абавязаны быць быць без памылак увогуле, асабліва без такіх, на якія вы звяртаеце ўвагу ў чужых творах.
Вы зайшлі на маю старонку, зрабілі заўвагі да майго перакладу, абразілі маё імя, –мабыць,помсцячы мне за мае к вам заўвагі ў мінулым, адносна вашых грубых памылак, – а вось абгрунтаваць свае Заўвагі да майго твора так і не здолелі.
У недаўменні…(

Марина Влада-Верасень   17.04.2014 11:42   Заявить о нарушении
Я кахаю цябе,
О дзівосны мой край!
За пяшчоту людзей,
Цеплыню іх вачэй!

За красу тых лясоў
І маленькіх кустоў,
За матулю - вярбу,
Срэбразвонны ручэй!

Я кахаю цябе,
Беларусь ты мая!
Як Матулю сваю -
Даражэй бо няма!

Мой дзівосны ты край,
Такі родны для ўсіх.
Цеплынёю сваёй,
Любым спевам сваім!

* * *
Беларусь, мая старонка!
Край, які я так кахаю!
Сэрцам моцна абдымая -
Я цябе Благаслаўляю!..

Больш няма такіх красот,
Як у Белай Беларусі!
Шмат рачулак ды азёр,
Раднікоў,палёў,лясоў...

А ў лясах расце бярозка,
Белым-белая, як лунь,
Ёй красою незраўняцца
А ні з якаю другой!..

Беларусь, мая старонка,
Сэрцам я цябе кахаю!..
Больш таго,заўжды жадаю
Толькі Белай каб была!

І каб людзі жылі тут,
Праслаўляя Беларусь!
Кабы зналі за мяжой,
Што за цуда-Беларусь!..

Напісала слова - разлучана.Дзякую.Гэтыя вершы вам.Пра Беларусь яшчэ шмат напісала і вершаў і песняў,калі спадабаюцца пішыце.З павагай

Людмила Шаблыко   17.04.2014 13:03   Заявить о нарушении
Людміла, прабачце, Вы звяртаецеся да мяне?

Марина Влада-Верасень   17.04.2014 13:11   Заявить о нарушении
І да вас. Калі ласка, запрашаю на сваю старонку.Буду рада вашым заўвагам.З павагай

Людмила Шаблыко   17.04.2014 14:47   Заявить о нарушении