З баек Сямена Буднецкага
"У жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу"
Многа Мётча-на-Мужанцы
Бачыла за доўгі век.
Ды гісторыяй займацца –
Не, не той я чалавек.
Не мастак сур’ёзных тэмаў,
Прызнаюся – не сцягну.
І таму сваю паэму
Прысвячаю…барану.
Дык пачну. Садок дзіцячы.
На прагулку дзеці йдуць.
Нехта ляльку, нехта мячык,
Цацкі розныя нясуць.
А адзін – расце салдатам,
Не які шалтай-балтай –
Абаронца! З аўтаматам.
Зброя – клас. Мэйд ін Кітай.
Сёння ў дзетак, згодна з планам,
“Гусі-гусі”, “Ноч і дзень”,
Збор лісточкаў пад каштанам…
Толькі раптам…Што за хрэнь?
Цвердалобы, крутарогі,
Бок хаця й не абадран,
Ды стаіць сярод дарогі
Ў грознай позе сам баран.
Скуль узяўся, як прабраўся,
Марна й некалі гадаць.
Тут баран. Нарысаваўся
І стаіць. Япона маць…
Усё б нічога! Назіранне.
Сам аб’ект прыйшоў якраз!
Ды пра нораў той баранні
Чулі ў Мётчы ўжо не раз.
Так бывала: ледзь не ўгледзеў
Гадаванца гаспадар,
Дык дзянёк чакаў суседзяў
У жанры трылер-жах-кашмар.
Не даваў людзям праходу,
Як баран, дурны ён быў,
Біў ілбом рагатым сходу,
Без разбору здуру біў!
Ой, дзяўчаты, дрэнна справа.
Дзеці плачуць і вішчаць,
Абляпілі злева, справа…
Што рабіць? Куды ўцякаць?
Ад такой нячыстай сілы
Дзецца дзе сярод двара?
Пабяжыш – ударыць з тылу.
Сам як сам, ды дзетвара!..
-Ціха, дзеткі, - нехта кажа,-
Ці ж ніколі бараноў
Вы не бачылі? Эй, Бяша!
Ну не стой, ідзі дамоў!
Гаспадар чакае Бяшу,
Пойла цёплага налье,
З камбікорма зварыць кашу.
Ну, ідзі ўжо, йдзі!.. Але
Дыпламатыі такое
Пан Авен не ацаніў,
Крутануў дурной башкою,
Бэкнуў раз і зноў застыў.
Не ўдаліся перамовы!
Час стратэгію мяняць.
Ну, дзяўчаты, хто гатовы
На сябе удар прыняць?
Так прыкінулі і гэтак,
Варыянтаў - ой, не шмат:
Тры жанчыны, кучка дзетак
І…Максімаў аўтамат.
Дзеці шэпчуць: - Цэлься ў сэрца!
Напужаем барана!
Ён дурны ж, не разбярэцца,
Будзе думаць, што вайна…
Слушны крэатыў хлапечы
Барана злавіць на страх:
Цацкай цэлься ў лоб авечы
Ды крычы “ба-бах, ба-бах”!
Тут па праву камандзіра
(Розум, вопыт, ды й гады…)
Выйшла ўперад цёця Іра,
Адцясніўшы маладых.
У думках - логіка прастая -
Я ўжо дочак падняла,
А Хрысцінка ж маладая,
Шчэ, лічы, і не жыла…
Не ўгадаў, шашлык хадзячы!
Думаў, ты адзін герой?
Гэта мы яшчэ пабачым!
Што, спужаўся? …Ай-яй-ёй!
Мчыць, нячысты. Лоб зладзееў
Блізка. Божа, памажы!
На цябе адно надзея
Ды на ствол фром Сяо-Чжы…
А звярына без эмоцый
Прэ на зброю напралом,
З усяе баранняй моцы
Цвердым атакуе лбом.
І ад першага ж наскоку
Той кітайскі аўтамат
Разляцеўся на асколкі!
Ну, вядома, не булат...
Зноў нясецца скокам-бокам!
Добра, ў морду бот папаў!
А да трэцяга наскоку
Нехта швабру падагнаў!
Ну, цяпер я не баюся!
Навярну яму як след!
Зроблена ж у Беларусі
Зброя. Сам стругаў сусед.
І адчула Іра сілу!
Перасвет з кап’ем! Смялей
На кашлатага вярзілу!
Ну, трымайся, Чалубей!
А баран – хаця й дурное,
Мушу я адно прызнаць:
Тактыка вядзення бою
Ў барана была на “пяць”!
Групаваўся, разганяўся,
Метка цэль атакаваў,
На пазіцыю вяртаўся,
Браў разгон і зноў скакаў.
Швабра першы штурм стрымала
З гонарам. І два. І тры.
А ў чацвёрты – затрашчала
І са швабры стала тры!
Так спаліцца! Справа кепска:
Барана забраў азарт,
А ў руках – ад швабры трэска…
Сітуацыя – не жарт!
Двор вялікі, а, паверце,
Адступаць няма куды.
Трэба біцца: ззаду дзеці,
Нельга дапусціць бяды.
Ай, “ні сы”*! Ну, ты ж – жанчына!
Ты ж… каня!.. і на скаку!
А якісь мяшок аўчынны
Будзе бэкаць пад руку!
Што ж, “лічыце камуністам”!
Раптам гордая сабой,
З швабрафінкай урачыста
Іра кінулася ў бой.
Быў кароткі рукапашны:
Рогі-ногі-морда-твар…
Трохі смешна, болей страшна.
Добра – Коля-качагар
Падаспеў. Якраз дарэчы
На зыходзе дамскіх сіл.
…Ці штурхаў барану ў плечы,
Ці па-добраму прасіў,-
То было ўжо не цікава:
Разбяруцца! Мужыкі!
Вынік просты: Колю слава,
Цёці Іры – сінякі.
І дарослыя, й маляты
Рады: скончан iнцыдэнт!
Стратаў – швабра з аўтаматам.
Словам, поўны хэпі энд!
* Чтобы не смущать читателя несколько грубоватым значением этой фразы, предлагаю более деликатное ее толкование:
Китайская народная мудрость))) гласит: НИ СЫ, что означает: будь безмятежен, как цветок лотоса у подножия храма истины.
Свидетельство о публикации №114030510837
Аднойчы iшла па вёсцы, а мне насустрач аграменны кабан ляцiць. А за iм мужык.
-Лавi яго!
А як яго там лавiць? Гарадская я.
Перагарадзiла дарогу, ён i стаў.
Гераiня, не iнакш.)))
Ах-ха-ха!))))))
Ольга Маро 14.01.2015 22:35 Заявить о нарушении
Хай дабро і Ўсмешка заўсёды будуць з Вамі!
Клавдия Семеновна 16.01.2015 19:53 Заявить о нарушении